УСУ знішчылі тры роты расейскіх марскіх пяхотнікаў пад Крынкамі
- 8.12.2023, 14:37
Элітныя падраздзяленні акупантаў “разбіліся” аб украінскі плацдарм.
Расейскае войска нясе найцяжэйшыя страты пад Крынкамі, спрабуючы выбіць УСУ з плацдарма на левабярэжжы Дняпра. Праз тактыку “мясных штурмаў” падраздзяленні УС РФ нясуць найцяжэйшыя страты пад Крынкамі, што на левабярэжнай частцы Херсонскай вобласці.
Пра гэта паведаміў расейскі Z-канал “ВДВ за Честность и Справедливость”, звязаны з афіцэрамі групоўкі “Дняпро” УС РФ, паведамляе dialog.ua.
Нягледзячы на вялізныя страты, ніякіх поспехаў у расейцаў на гэтым адцінку няма: УСУ пашыраюць і плацдарм, і зону кантролю ў левабярэжнай частцы Херсоншчыны.
“У гэтых бессэнсоўных штурмах актыўна “сточваюцца” нашы баявыя падраздзяленні… Толькі ў адну 61-ю брыгаду марской пяхоты, падраздзяленні якой ваююць у раёне Крынак, днямі для папаўнення страт прыйшло папаўненне на 3 роты. Падобная сітуацыя і ў іншых падраздзяленнях. Усё гэта горкі плён тактыкі лабавых штурмаў”, - піша расейскі Z-канал.
Ён адзначыў, што цяпер камандаванне перакідвае на Херсонскі кірунак падраздзяленні 104-й дэсантна-штурмавой брыгады УС РФ.
Яе кінуць на ўкраінскі плацдарм у спробе адкінуць УСУ на правы бераг Дняпра. Нейкіх перадумоў таго, што аперацыя будзе паспяховай, няма. Можна з упэўненасцю сказаць толькі тое, што страты там расейцаў павялічацца.