«Дзіма-кнопка»: стала вядома, хто носіць «ядзерны куфар» за Пуціным
- 8.12.2023, 15:05
Агучаныя прозвішчы і рангі.
Расейскія журналісты высветлілі, што суправаджаюць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і ахоўваюць ягоны “ядзерны куфар” два афіцэры службы бяспекі РФ.
Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле расейскага выдання «Праект».
Адзначаецца, што афіцэры ўвесь час суправаджалі Пуціна прынамсі да 2019 года.
Адзін з іх - капітан першага рангу Дзмітрый Шумейка, але ў тэлефонных кніжках калегі Крамля запісваюць яго як «Дзіма-кнопка», гаворыцца ў даследаванні.
Адзначаецца, што сям'я Шумейкі нядаўна адпачывала пад Алуштай, а да пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну яны правялі адпачынак у Італіі.
Іншы «ахоўнік ядзернай валізкі» - Уладзімір Паляшчук, капітан першага рангу.
«Ядзерны куфар» - умоўная назва для валізкі з нібы наборам кодаў для запуску ядзерных ракет, якую крамлёўскі дыктатар увесь час носіць з сабой.
Журналісты таксама падлічылі, што за апошні год Пуцін правёў мінімум 112 сустрэч, падчас якіх ён блізка кантактаваў з людзьмі, якія не сядзелі пры гэтым на каранціне.
Усяго з лістапада 2022 года да кастрычніка 2023 года Пуцін "правёў" 521 публічную сустрэчу, на 43% з якіх дыктатар дыстанцыяваўся, а на яшчэ 36% - сустракаўся толькі пасля правядзення папярэдняга каранціну.