СМІ: Пра перамяшчэнне ліквідаванага здрадніка Ківы ведалі ўсяго дзве асобы
- 8.12.2023, 18:55
Адная з іх шыфравалася да апошняга.
Пра перамяшчэнне і лад жыцця ліквідаванага здрадніка Украіны Іллі Ківы ведалі ўсяго двое, паведамляе расейскі тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ.
Нейкая Таццяна, са звестак крыніцы ВЧК-ОГПУ, сужыцелька нардэпа-перабежчыка. І ягоны «камрад», якога ён усім прадстаўляў, як супрацоўніка ФСБ, Юры Рузанаў.
Жанчына шыфравалася да апошняга. Таццяна адмаўляла сваю блізкасць нават калі аператыўнікі патэлефанавалі ёй, з просьбай прыбыць і апазнаць цела.
Сам Ківа казаў усім, што ім “апекуецца” ФСБ і 29-гадовы ўраджэнец Жытомірскай вобласці Юры Рузанаў усім выглядам і манерамі дапаўняў гэты вобраз.
Салдат УСУ ў мінулым (з выцекаў з баз звестак падаецца, што Юры браў крэдыт у Прыватбанку і паказваў месца службы: салдат УСУ) усюды ездзіў з шэфам.
Зараз Рузанаў - адзін з галоўных кандыдатаў у падазраваныя. На момант публікацыі ягоны рахунак на "Тэлеграм" быў выдалены, аднак, раней ён быў падпісаны там, як Admin. Магчыма, акрамя аховы, украінец дапамагаў здрадніку ў Ківе з вядзеннем блога.