BE RU EN

У Берасці Audi пераехала жанчыну, якая ляжала на дарозе

  • 8.12.2023, 16:32

Жанчына загінула.

Жанчына загінула пад коламі легкавушкі ў Берасці, паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Здарэнне адбылося 8 снежня блізу 04.30. Папярэдне вызначана, што 31-гадовы кіроўца Audi рухаўся па вуліцы Маскоўскай і паблізу дома № 422 учыніў наезд на 48-гадовую жыхарку Жабінкаўскага раёна, якая ляжала на праезнай частцы дарогі.

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Вядома, што яна не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

Апошнія навіны