BE RU EN

Падатковая пастанавіла ўзяцца за карпаратывы ў менскіх рэстаранах

  • 8.12.2023, 16:54

Яны хаваюць, каго менавіта будуць правяраць.

У снежні менскія рэстараны атрымаюць запыт ад падатковай – расказаць пра карпаратывы і банкеты. Каго менавіта будуць правяраць, пакуль не гавораць, адзначае «Анлайнер».

Вядома, што камусьці зробяць «халодны званок» і падаткавікі паспрабуюць замовіць карпаратыў, у кагосьці правераць, як прымалі грошы праз касу.

Пасля праверкі інфармацыі падатковая вызначыць, з кім будзе працаваць у 2024 годзе. «Пераможцу» прапануюць правесці відэаманіторынг падчас навагодніх святаў.

«З улікам таго, што ў адыходным годзе асноўны наш кантынгент складаўся з прадпрыемстваў фастфуду, у 2024 годзе акцэнт у кантрольнай працы ў сферы грамадскага харчавання будзе зроблены на ўстановах класу “люкс”», – піша тэлеграм-канал упраўлення аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ Менска.

Апошнія навіны