У Менску перад Новым годам падатковая праверыць рэстараны класу люкс
- 8.12.2023, 19:53
Падрабязнасці.
Інспектары МПЗ правераць рэстараны класу люкс у Менску перад Новым годам. Як паведамілі прадстаўнікі Міністэрства падаткаў і збораў, праверкі закрануць сектары грамадскага харчавання ў цэлым. Правяраць будуць, галоўным чынам, на прадмет падачы «звестак у частцы запланаваных да правядзення ў снежні заказных мерапрыемстваў: карпаратываў, банкетаў».
Пры гэтым асаблівую ўвагу падаткавікі маюць намер аддаць рэстаранам класу люкс. Так, у падатковай установе падкрэслілі: у 2023 годзе асноўная ўвага аддавалася прадпрыемствам фастфуду, а вось у 2024 годзе «акцэнт у кантрольнай працы ў сферы грамадскага харчавання будзе зроблены на ўстановах класу люкс».