BE RU EN

Парламент Балгарыі пераадолеў вета прэзідэнта на БТР для Украіны

  • 8.12.2023, 20:18

Канстытуцыя Балгарыі дае кіраўніку дзяржавы абмежаванае права вета.

Нацыянальны сход Балгарыі 8 снежня прагаласаваў за пераадоленне вета прэзідэнта Румэна Радзева датычна пагаднення паміж Міністэрствам унутраных справаў Балгарыі і Міністэрствам абароны Украіны аб пастаўцы Балгарыяй старых бронетранспарцёраў (БТР) Украіне, ратыфікаванага парламентам у мінулым месяцы.

Прапанова пераадолець вета была прынятая 161 голасам «за», 55 дэпутатаў прагаласавалі «супраць», паведамляе a target="_blank" href=https://www.ukrinform.ua/rubric-ato/3797641-parlament-bolgarii-podolav-veto-prezidenta-na-btri-dla-ukraini.html>«Укрінфарм».

Канстытуцыя Балгарыі дае кіраўніку дзяржавы абмежаванае права вета, дазваляючы прэзідэнту вяртаць законы ў Нацыянальны сход для далейшага абмеркавання. У сваю чаргу парламент можа скасаваць вета прэзідэнта простай большасцю галасоў або прыняць вета і перагледзець ветаваныя палажэнні.

З моманту ўступлення на пасаду ў студзені 2017 года Радзеў свабодна выкарыстоўваў уладу, адзначае выданне, і гэта было ягонае 34-е вета. Нацыянальная асамблея скасоўвала вета амаль ва ўсіх выпадках – акрамя пяці.

Раней прэм'ер-міністр Балгарыі Мікалай Дзянкоў выказаў упэўненасць, што большасць у парламенце адхіліць вета, накладзенае прэзідэнтам краіны Румэнам Радзевым на пагадненне аб пастаўках Украіне 100 адзінак бронятэхнікі.

Як паведамлялася, Народны сход Балгарыі на чарговым пасяджэнні ў сераду, 22 лістапада, ратыфікаваў пагадненне паміж Міністэрствам унутраных справаў Балгарыі і Міністэрствам абароны Украіны аб вылучэнні Украіне бронятэхнікі, адпаведнага ўзбраення і запасных частак.

Апошнія навіны