BE RU EN

Беларуска набыла квіткі на аншлагавы канцэрт у «Менск-Арэне» – і пашкадавала

  • 9.12.2023, 13:20

Ажыятажам скарыстаўся 18-гадовы студэнт з Барысава.

Яшчэ ў верасні жыхарка Лагойска вельмі хацела трапіць на канцэрт у «Менск-Арэну» ў снежні, але ўсе квіткі ўжо набылі, піша Onliner.

Яна знайшла аб'яву аб продажы з рук, спісалася з прадаўцом і надумала набыць квіток. Але пазней расчаравалася.

Дзяўчына перавяла 140 рублёў на картку прадаўца. Той у адказ выслаў ёй дакумент. Аднак у пакупніцы ён выклікаў падазрэнні. Дзяўчына звязалася з афіцыйнай пляцоўкай продажу квіткоў. І высветлілася, што квіток фальшывы – яго зрабіў на кампутары сам прадавец. Ім аказаўся 18-гадовы студэнт каледжа з Барысава. Ён паспеў прадаць некалькі фальшывых квіткоў.

Што гэта за канцэрт, міліцыя не ўдакладняе. Вядома толькі, што ён павінен прайсці ў снежні і квіткі на яго прададзеныя былі яшчэ ў верасні. Не выключана, што размова ідзе пра адзін з канцэртаў расейскай спявачкі з украінскімі каранямі Ганны Асці. Нагадаем, яна выступала ў «Менск-Арэне» 6, 7 і 8 снежня. На ўсе тры канцэрты былі аншлагі.

Апошнія навіны