BE RU EN

СМІ: Лукашэнка раптоўна скасаваў «вялікую размову»

  • 8.02.2023, 11:55

Мерапрыемства анансавалася на выходных.

«Салiдарнасць» піша, што Лукашэнка скасаваў «вялікую размову» з журналістамі.

Мерапрыемства, якое мелася адбыцца 14 лютага, скасаванае. Аб гэтым было заяўлена журналістам, якія паспрабавалі акрэдытавацца на прэс-канферэнцыю.

Што стала прычынай скасавання і ці будзе перанесеная «вялікая размова» на пазнейшы тэрмін, невядома.

На выходных прэс-служба Лукашэнкі анансавала вялікую прэс-канферэнцыю, падчас якой правадыр у жывым эфіры будзе размаўляць з журналістамі, блогерамі і прадстаўнікамі грамадскасці.

Апошнія навіны