Дзяржаўныя мэдыі назвалі імя «замежніка з Горадні» і паказалі відэа
- 21.03.2023, 12:27
У забітага знайшлі расейскі пашпарт.
На беларускай дзяржаўнай тэлевізіі паказалі момант ліквідацыі замежніка ў Гародні. У сюжэце заявілі, што гэта быў расеец, закінуты ў Беларусь з тэрыторыі Польшчы - Аляксей Ламакін.
Карнікі сцвярджаюць, што дакументы падробленыя.
Як пісаў сайт Charter97.org, 19 сакавіка ў Гародні былі чуваць выбухі і страляніна, з'яўлялася інфармацыя і пра затрыманні. Пазней КДБ паведаміў аб "ліквідацыі замежніка", які, паводле версіі карнікаў, планаваў тэракт і зладзіў супраціў "з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і баявых гранат".
Увечары да дома старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка прыехала міліцыя і службы разміноўвання з сабакамі.