Лукашэнка заявіў, што «беларусы занадта добра жывуць і зрабіліся нахабнымі»
- 23.03.2023, 17:32
Дыктатар зноў пачаў абражаць народ.
Лукашэнка зноў абразіў беларускі народ і заявіў што «беларусы зрабіліся нахабнымі ад добрага жыцця».
«Беларусы занадта добра жывуць. Гэта ў народзе кажуць: мы занадта добра жывем, таму стаі нахабнымі, пачынаем ад Лукашэнкі патрабаваць невядома што. А я заўсёды вам кажу: перш чым мяне абвінавачваць ці ўладу, станьце перад люстэркам, паглядзіце на сябе ў люстэрка, зрабіце высновы», - сказаў дыктатар.
Асабліва цынічна гучаць словы Лукашэнкі на фоне падзення ўзроўню жыцця ў Беларусі за апошні год.