BE RU EN

СМІ: Еўразвяз хоча пакараць краіны, якія дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі

  • 25.03.2023, 19:16

У Брусэлі заклікалі даць магутны сігнал тым, хто падтрымлівае Крэмль.

Еўрапейскі звяз можа накласці розныя гандлёвыя абмежаванні на краіны, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць санкцыі і пастаўляюць тавары падвойнага прызначэння.

Пра гэта паведамляе The Telegraph.

«Мы павінны даць магутны сігнал асобам і арганізацыям у трэціх краінах. Наданне матэрыяльнай падтрымкі ваеннай і абаронна-прамысловай базы Расеі будзе мець сур'ёзныя наступствы для іх доступу на рынак ЕЗ», – цытуе выданне канфідэнцыйны дакумент Еўразвязу.

Адзначаецца, што афіцыйныя асобы ў ЕЗ назіраюць павелічэнне паставак у РФ тавараў з краінаў Цэнтральнай Азіі. Актыўнасць найноўшых маршрутаў вырасла на 60–80%.

Апошнія навіны