BE RU EN

Брытанская выведка: Пад Аўдзееўкай разбітая большая частка танкавага палка РФ

  • 28.03.2023, 10:13

«Мобікі», якіх трэнавалі ў Беларусі, прыехалі на вайну з процьмай праблем.

Брытанская выведка паведаміла, што акупацыйныя войскі РФ нясуць значныя страты ў панцырнай тэхніцы ў спробах атачыць Аўдзееўку.

У справаздачы ўстановы ў Twitter гаворыцца, што каля Аўдзееўкі акупанты дамагліся толькі нязначнага прагрэсу цаной вялікіх страт у панцырнай тэхніцы.

Напрыклад, расейскі 10й танкавы полк, імаверна, страціў большую частку сваіх танкаў пры спробе атачыць Аўдзееўку з поўдня.

Полк уваходзіць у склад трэцяга армейскага корпуса - першага буйнога новага фармавання, якое Расея стварыла для падтрымкі свайго ўварвання ва Украіну са жніўня 2022 года.

Паводле звестак з публічных крыніц, трэці вайсковы корпус надта цярпіць ад праблем з кепскай дысцыплінай і дрэнным маральным духам. Нягледзячы на імаверны перыяд навучання ў Беларусі, фармаванне па-ранейшаму дэманструе абмежаваную баяздольнасць.

"Страты 10-га танкавага палка, мабыць, звязаныя з тактычна памылковымі лабавымі атакамі, падобнымі да іншых нядаўніх няўдалых расейскіх атак панцырнай тэхнікі, напрыклад, ля места Вугладара", — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны