УСУ падарвалі базу акупантаў у цэнтры Бахмута
- 28.03.2023, 15:09
Будынак замінавалі зараней.
Байцы 93-й асобнай механізаванай брыгады «Халодны Яр» Узброеных сіл Украіны зараней замінавалі будынак у Бахмуце і ўзарвалі яго, калі ў яго ўвайшлі дзесяць расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны і валанцёр Юры Мысягін, апублікаваўшы адпаведнае відэа на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».
Вайсковы аналітык і аўтарытэтны складальнік франтавых картаў "DeepState" вызначылі месца здарэння - вуліца Марыюпальская ў цэнтры Бахмута: "У гэтым выпадку фронт як мінімум часткова праходзіць па вуліцы Марыюпальскай".