BE RU EN

Наступ Герасімава на Украіну павярнуўся поўным крахам

  • 1.04.2023, 13:19

Брытанская выведка раскрыла дэталі фіяска войска РФ.

Зімовы наступ расейскага войска, які доўжыўся 80 дзён, скончыўся няўдачай. Валерый Герасімаў страціў дзясяткі тысячаў мабілізаваных.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як зазначаецца ў зводцы, кіраўнік Генеральнага штаба Расеі генерал Валерый Герасімаў 11 студзеня 2023 года прыняў асабістае камандаванне «спецыяльнай ваеннай аперацыяй» ва Украіне.

Паводле звестак брытанскай выведкі, камандаванне Герасімава характарызавалася спробай пачаць агульны зімовы наступ з мэтай пашырэння расейскага кантролю над усім рэгіёнам Данбаса. «Восемдзесят дзён становіцца ўсё больш відавочным, што гэты праект пацярпеў няўдачу», – гаворыцца ў паведамленні.

На некалькіх кірунках уздоўж Данбаскага фронту расейскія сілы дамагліся толькі нязначных поспехаў коштам дзясяткаў тысячаў ахвяраў, у значнай ступені растраціўшы сваю часовую перавагу ў асабовым складзе, атрыманую ў выніку восеньскай «частковай мабілізацыі».

«Існуе рэальная верагоднасць таго, што Герасімаў пасля дзесяці гадоў працы на пасадзе кіраўніка Генштаба рассуне межы дапушчальных паразаў палітычнага кіраўніцтва Расеі», – адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, паводле звестак брытанскай выведкі, атака расейскіх войскаў на горад Бахмут на Данбасе практычна застопарылася. У першую чаргу гэта вынік скрайняга знясілення расейскіх сілаў.

Апошнія навіны