Дэпутат Дзярждумы РФ Міронаў зняславіўся ў спрэчцы з украінскім дыпламатам
- 1.04.2023, 14:19
Расейца вывела з сябе трапная цытата Уладзіміра Высоцкага.
Кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея – За праўду» ў Дзярждуме РФ, заўзяты пуцініст і распальвальнік вайны супраць Украіны Сяргей Міронаў паспрачаўся ў Twitter з украінскім дыпламатам Аляксандрам Шчэрбам. Падчас скандалу ён прадэманстраваў адсутнасць не толькі выхавання, але і адукацыі.
Увагу на інцыдэнт звярнуў рэсурс «ІнфаВійська України».
Пуцініст Міронаў выступіў супраць прапановаў беларускага дыктатара тэрмінова абвясціць перамір'е ў вайне РФ супраць Украіны.
«Лукашэнка сёння прапанаваў “Менск-3”. Чым скончыліся першыя два, мы памятаем. Не трэба!» – напісаў адыёзны дэпутат РФ. Ён пачаў вінаваціць Украіну і яе заходніх хаўруснікаў у тым, што яны нібыта выкарыстоўвалі Менскія дамоўленасці «для падрыхтоўкі да вайны» і тут жа заклікаў захапіць увесь Данбас.
Экс-амбасадар Украіны ў Аўстрыі Шчэрба, каментуючы новы агрэсіўны выпад пуцініста Міронава, прывёў яму трапную цытату з твора Уладзіміра Высоцкага, у якім высмейвалася хлусня савецкай прапаганды.
«Разошелся, так и сыплет:
Треугольник будет выпит,
Будь он хоть параллелепипед,
Или круг, ядрена вошь!»
Міронаў у адказ прызнаўся, што не зразумеў, пра што гаворка. Больш за тое, ён пачаў абражаць аўтара.
«І што гэта такое? Бяздарнасць!» – выдаў расейскі дэпутат.
Шчэрба яго адразу ж прасвяціў.
«Гэта Высоцкі, пры**рок! Ты хоць нейкае ўяўленне пра сваю ўласную культуру маеш?» – пацікавіўся ўкраінскі дыпламат.
У адказ на гэта дэпутат-пуцініст хутка выдаліў дыялог са Шчэрбам, аднак скрыншоты паспелі ўжо разляцецца па сеціве.