У Беларусь зноў вярнуўся каранавірус?
- 2.05.2023, 15:20
Паліклінікі зноў дзеляць на "чыстыя" і "брудныя" зоны.
У Беларусь зноў вярнуўся каранавірус? У чытача сайта Charter97.org перахварэла ўся сям'я.
«Пакуль у Беларусі людзі чатыры дні адпачывалі, мая сям'я ляжала плазам. Сын прынёс хваробу са школы ў пачатку тыдня, у канцы тыдня захварэў і я», - піша наш чытач.
«Хвароба развівалася вельмі хутка. Раніцай адчуў слабасць, тэмпература была 37,0. Выехаў на працу, стан здароўя стаў імкліва пагаршацца, ужо праз 2 гадзіны тэмпература была пад 39. Мой звычайны ціск 110-120 падскочыў да 160, моцна балела галава. Патэлефанаваў у хуткую дапамогу, параілі выпіць каптапрыл, але ціск так і не знізіўся.
Ламала косці, ацёк нос і горла, дык я пракачаўся ў ложку чатыры дні. Далей эстафету перахапіла жонка і дачка. Жонцы давялося ісці па лісток непрацаздольнасці. Якое ж былоейнае здзіўленне, калі, зайшоўшы ў паліклініку, яна даведалася, што медыцынская ўстанова зноў падзеленая на "чыстую" і "брудную" зоны. Абслуговы персанал быў адзеты ў ковідныя ахоўныя касцюмы і маскі. Наведвальнікаў таксама прасілі быць у масках. Людзей было шмат, але не крытычна. Дык няўжо гэта грып у канцы красавіка ці ўсё ж гэта штам каранавіруса "Арктур", які цяпер распаўсюджваецца ў Расеі. А ад Міністэрства аховы здароўя зноў цішыня. Як казаў дыктатар: «Вы яго бачыце? Не бачыце, і я не бачу, а значыць, яго няма», - піша чытач сайта Charter97.org.