Сабаленка адмовілася адказваць аб сувязях з Лукашэнкам і вайне ва Украіне
- 1.06.2023, 11:03
У беларускай тэнісісткі «не знайшлося каментароў».
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падтрымлівае вайну ва Украіне і беларускага дыктатара Лукашэнку.
Пра гэта можна меркаваць з адказу беларускай тэнісісткі падчас прэсавай канферэнцыі ў Парыжы па матчы другога кола Ралан Гарос.
Спартоўцы задалі простыя пытанні пра вайну ва Украіне і падтрымку Лукашэнкі.
- У 2020 годзе Вы падпісалі ліст у падтрымку Лукашэнкі, у часы, калі ён катаваў і збіваў пратэстоўцаў на вуліцах. І тады, урэшце, Вы з'явіліся на святкаванне новага года разам з ім. Як гэта магчыма, каб патэнцыйна першая ракетка свету падтрымлівала дыктатара і (пытанне перарываецца).
- Я не маю для Вас каментароў, таму дзякуй за Ваша пытанне.
- Другое пытанне: Вы далей кажаце, што ніхто не падтрымлівае вайну, ніхто. Але ці можаце Вы сказаць за сябе і вымавіць: «Я, Арына Сабаленка, катэгарычна асуджаю факт таго, што Беларусь атакуе Украіну ракетамі, і я хачу, каб гэта спынілася»?
- Я не маю каментароў для Вас.
- Гэта значыць, Вы, уласна, падтрымліваеце ўсё, бо не можаце выказацца? Вы не маленькі чалавек, Арына. Вы можаце (пытанне перарываецца).
— Яна ясна дала зразумець, што не мерыцца адказваць.
- Па-першае, так.
- Цяпер мы ўсе ведаем. Усё ясна.
- Вы маеце дастаткова маіх адказаў, я не маю каментароў для Вас.
- Нам усё ясна.