Баец УСУ: Расейскае войска баіцца заходзіць у Бахмут
- 1.06.2023, 11:26
Украінскія войскі прасоўваюцца на флангах, ствараючы плацдарм для наступу.
Баец УСУ з мянушкай «Бахмуцкі Дэман» паведамляе, што «вагнерцаў» у Бахмуце сапраўды становіцца менш, а вось рэгулярныя войскі неахвотна заходзяць у само места, паведамляе dialog.ua.
Сёння, 1 чэрвеня, на сваёй старонцы ў Telegram-канале ўкраінскі абаронца апісаў сітуацыю ў месце і вакол яго.
Вайскоўцы РФ, адрозна ад «вагнерцаў», вельмі баязліва заходзяць у Бахмут.
Пры гэтым яны цудоўна разумеюць, што становяцца выдатнай мішэнню для ўкраінскай артылерыі, якая будзе "насыпаць" ворагу з флангаў. Акупанты пакуль спыніліся на адным месцы і далей ісці не могуць, няма сілы.
А вось украінскія абаронцы працягваюць рух на флангах.
Пры гэтым аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны паведамляюць, што расейскае войска раптоўна пераключыла ўсю сваю ўвагу на захоп Хромава і трасы.
Менавіта адтуль яны хочуць стварыць новы плацдарм для далейшага пасоўвання ў бок Краматорска.