Лукашэнка заявіў, што «пытанне Украіны трэба было разглядаць у 2014-2015 гадах»
- 1.06.2023, 11:54
І выказаў шкадаванне, што ў Кіева цяпер ёсць войска.
Лукашэнка заявіў, што «пытанне Украіны трэба было развязваць у 2014-2015 гадах». Дыктатар выказаў шкадаванне, што ў Кіева зараз ёсць войска, якое можа абараняць краіну:
- Адзіная, напэўна, наша памылка, што мы не развязалі гэтае пытанне ў 2014-2015 гадах, калі не было ні войска ва Украіны, ні гатоўнасці… Усе хацелі мірна неяк урэгуляваць. А яны за гэты час стваралі баяздольныя ўзброеныя сілы.