BE RU EN

Лукашэнкава МЗС пакрыўдзілася на закрыццё Польшчай мяжы для беларускіх фургонаў

  • 1.06.2023, 17:16

Глаз паабяцаў «асіметрычны адказ».

Рэжым Лукашэнкі адкажа асіметрычна на пастанову Польшчы закрыць мяжу для цяжкавікоў з беларускімі і расейскімі нумарамі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік лукашэнкавага МЗС Анатоль Глаз.

Нагадаем, з 1 чэрвеня Польшча закрыла мяжу для цяжкавікоў на расейскіх і беларускіх нумарах. Пастанова прадугледжвае, што "да асобнага распараджэння" Польшча не будзе прапускаць праз Беларусь да сябе цяжаровыя аўтамабілі, седлавыя цягачы, прычэпы і паўпрычэпы, зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі і Расеі.

Гэты крок МУС Польшчы падрыхтавала разам з санкцыямі супраць 365 беларускіх чыноўнікаў у адказ на зняволенне актывіста польскай меншасці ў Беларусі, сустаршыні Звязу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута.

Апошнія навіны