У Брусэлі падтрымалі беларускіх палітычных вязняў
- 1.06.2023, 17:29
Фотафакт.
У Брусэлі адбыўся шэраг акцый пад назвай «Беларускі мартыралог». Праграма складалася з фотавыставы «Шлях свабоды», прысвечанай Мікалаю Статкевічу, выставы партрэтаў беларускіх палітычных вязняў і пэрформанса «Беларускія палітычныя вязні», арганізаваны гісторыкам Наталляй Гарковіч.
«Ідэя правядзення выставы, прысвечанай аднаму з лідэраў беларускай апазіцыі Мікалаю Статкевічу, узнікла ў нас да даты 1000 дзён знаходжання яго ў зняволенні. Мікалай ды іншыя беларускія палітычныя вязні выклікаюць павагу ў еўрапейскай грамадскасці і палітыкаў», - расказаў сайту Charter97.org намеснік старшыні «Народнай Грамады» Яўген Вільскі.
Як пісаў сайт Charter97.org, раней выставы, прысвечаныя палітычнаму вязню і лідэру беларускай апазіцыі Мікалаю Статкевічу прайшлі ў Вільні і Варшаве.