Ва Украіне прадставілі электрамабіль LUAZ
- 1.06.2023, 19:33
Фотафакт.
У Кіеве на выставе Com Auto Trans прадставілі новы LUAZ у фармаце кампактнага электрычнага пікапа, паведамляе Аўтацэнтр.
За аснову ўзяты кузаў кітайскай кампаніі Hebei Kaiyun Motors. Таксама ў ім ёсць украінскія кампаненты. Гэта рама, сядзенне, шкло і батарэя.
Аўто будзе даступнае ў двухдзвернай версіі Фермер і чатырохдзверным варыянце Сіці.
Запас ходу электракара - ад 100 да 300 км. Што да памераў, то даўжыня - 3475 мм, шырыня - 1375 мм, вышыня - 1550 мм, колавая база - 2315 мм. Вага аўта - 510 кг.
У камплектацыі ёсць мультымедыйная сістэма і камера задняга віду. Таксама ў салоне ўсталяваны лічбавы шчыток прыбораў і мультымедыйная сістэма з сэнсарным дысплеем.
Батарэя ёмістасцю 6,14 квт∙г дазваляе праехаць 100 км без падсілкоўвання.