Пуцін заявіў, што Расеяй кіраваць «бессэнсоўна» і справакаваў Гіркіна
- 2.06.2023, 10:22
Дыверсант абрынуўся на кіраўніка Крамля.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін дайшоў да піка свайго «маразму» і прынізіў сам сябе, прызнаўшы, што Расеяй кіраваць «бессэнсоўна».
Пра гэта ён заявіў у рамках звароту да расейцаў, нарваўшыся на гнеў «галоўнага» тэрарыста РФ Ігара Гіркіна (Стралкова).
«Кіраваць Расеяй зусім нескладана, але, абсалютна бессэнсоўнаю, - прызнаўся Пуцін.
Гіркін у Telegram указаў, што сам не чакаў такога адкрыцця ад прэзідэнта РФ і выказаў здагадку, што такім чынам Пуцін апраўдвае той вэрхал, які робіцца ў палітычных колах Расеі, дзе ягоныя «ўлюбёнцы» грызуцца за ўладу.
«Цяпер зразумела, чаму ні Прыгожыну, ні Кадыраву ніхто гучна-рэзка не скамандуе: фу! Нельга! На месца! Да чаго гэта ўсё ідзе думаю, зразумела», - выказаўся тэрарыст.