BE RU EN

У Менску навукоўцу судзілі за «абразу» Лукашэнкі

  • 2.06.2023, 12:05

Прысуд Аляксандру Кандрацюку вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Менскі гарадскі суд 17 траўня абвясціў прысуд навуковаму супрацоўніку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафсаюзнаму актывісту Аляксандру Кандрацюку. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 («распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці»), арт. 368 («абраза Лукашэнкі») і ч. 1 арт. 369 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»), паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Дзяржабвінаваўца - пракурор Далідовіч.

Паводле абвінавачання, Кандрацюк пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары, якія «дыскрэдытуюць уладу» і «абражаюць» Лукашэнку.

Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Рэспублікі Беларусь 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 дзён адміністратыўнага арышту, але на волю больш не выйшаў. Да суда Кандрацюка ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА №1 у Менску.

Пракуратура запатрабавала пакараць прафсаюзнага актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) 3,5 гадамі пазбаўлення волі.

Суд прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць пазбаўленнем волі тэрмінам на тры з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны