BE RU EN

СБУ затрымала агента беларускага КДБ

  • 2.06.2023, 12:16

Шпіён назіраў за паўночнай мяжой Украіны ў Роўненскай вобласці.

Служба бяспекі Украіны афіцыйна заявіла, што затрымала агента беларускага КДБ. Размова ідзе пра грамадзяніна Беларусі, які мае дазвол від на жыхарства ва Украіне і працяглы час пражывае ў Ровенскай вобласці.

Украінская спецслужба сцвярджае, што мужчына быў завербаваны працаўніком КДБ у пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі летась. Яго заданнем быў збор звестак аб абароне мяжы з Беларуссю і маршрутах перамяшчэння ваеннай тэхнікі.

У паведамленні СБУ гаворыцца, што мужчыну затрымалі на месцы жыхарства падчас чарговай спробы перадачы звестак. Паводле версіі ўкраінскага боку, у поле зроку беларускага КДБ мужчына трапіў як былы камандзір падраздзялення ПДВ. Ён служыў у часы СССР, браў удзел у вайне ў ф.

Мужчына ўзяты пад варту.

Цікава, што ў відэароліку затрымання, апублікаваным СБУ, бачна двое мужчын, якія ляжаць на зямлі з рукамі, скрыжаванымі на патыліцы. Але ў выніку супрацоўнік спецслужбы выводзіць у кайданках толькі аднаго.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны