УСУ разграмілі ракетамі Storm Shadow расейскіх вайскоўцаў у порце Бердзянска
- 2.06.2023, 12:36
У акупаваным горадзе раздаліся магутныя выбухі.
Выбухі ў Бярдзянску раздаліся 2 чэрвеня. Украінскія вайскоўцы патрапілі па пазіцыях захопнікаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Бярдзянскую гарадскую вайсковую адміністрацыю і мясцовыя Telegram-каналы.
«У Бярдзянску зноў расцвітае «бавоўна»! Ёсць трапленне па пазіцыях акупантаў
Дзякуй УСУ за тое, што набліжаюць вызваленне горада», - напісалі ў МВА.
Паводле папярэдніх звестак, некалькі ракет Storm Shadow прыляцелі ў раён порта, што пацвярджаюць і акупанты.
Да таго ж, у сяле Асіпенкі таксама чулі выбух, а ў раёне палігона бачылі дым, які хутка знік. У небе таксама была відаць паласа, пры чым не ад самалёта.
Мясцовыя паведамляюць, што ракета ляцела і ў бок Касы, але яе збілі. Яна магла ўпасці ў раёне Слабодкі.