«Хто 30 гадоў «лічыў галасы», цяпер заплаціць рублём»
- 2.06.2023, 15:54
Як беларускіх настаўнікаў прымушаюць выпісваць прапагандысцкія газэты.
Чытачка сайта Charter97.org расказала, як беларускіх настаўнікаў прымушаюць выпісваць прапагандысцкія газэты. Беларуска прыходзіць да высновы, што ў нейкім сэнсе гэта карма:
- Надоечы была на пошце (а я туды рэгулярна хаджу па паштоўкі для палітычных зняволеных) і сустрэла сваю прыяцельку. Яна афармляла падпіску на газэты. Вось, кажа, не паспеў скончыцца школьны год, здаецца, уздыхнуць бы з палёгкай, а тут ізноў прычапіліся з падпіскай.
«Савецкая Б…», як заўсёды, у абавязковым спісе, але гэтым разам пайшлі яшчэ далей, прымушаюць выпісваць «На страже», якую мы ўжо ў сваім калектыве таксама паспелі перайменаваць у «На срацы».
І хоць з туалетнай паперай у нас пакуль праблем, дзякуй Богу, няма, павінны выпісваць», - скардзіцца мая знаёмка. Бо раней была хоць нейкая магчымасць адмовіцца ад выпіскі, а цяпер і гэтага няма.
Не хочаш выпісваць - пакладзі заяву на звальненне, нікога не цікавіць, ці будзе ў школе спецыяліст, галоўнае ж, каб быў «ваенрук».
А ў мяне з языка ледзь не зрываецца рэпліка: хто лічыў, дакладней, не лічыў 30 гадоў галасы, той таксама мусіць заплаціць, і добра, калі толькі рублём.