BE RU EN

Беларуска прыехала з Масквы ў Менск замяніць пашпарт, а яе затрымалі

  • 2.06.2023, 17:32

Яе падазраюць у «распальванні варожасці».

Сілавікі затрымалі ў Менску беларуску, якая прыехала на радзіму з Расеі, каб замяніць пашпарт. Яе «пакаяннае» відэа 2 чэрвеня апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, піша zerkalo.io.

Дзяўчына восем гадоў жыве ў Маскве, працуе прадавачкай-кансультанткай. У Беларусь яна прыехала 29 траўня, каб замяніць пашпарт. У Менску яе затрымалі.

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал сцвярджае, што беларуску падазраюць у «распальванні варожасці» і ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

Апошнія навіны