BE RU EN

Саладуха распавёў, колькі зарабіў на песні «Добры дзень, чужая мілая»

  • 2.06.2023, 18:16

Сума вас здзівіць.

Беларускі спявак Аляксандр Саладуха ў эфіры «Беларусь 1» распавёў, колькі грошай яму прынесла песня «Добры дзень, чужая мілая».

— Ці праўда, што з песні «Добры дзень, чужая мілая» вы зарабілі адзін мільён даляраў?

- Так, праўда.

- А на што вы яго змарнавалі?

- На жыццё.

- Хацелася б, вядома, падрабязнасці даведацца.

- Але, я думаю, усё наперадзе, - рэзюмаваў артыст.

Першым песню «Чужая мілая» выканаў вельмі папулярны ў свой час спявак Мікалай Шчукін, пісала «Комсомольская правда». Ён запальваў залы так, як пазней Саладуха. Напрыканцы 50-х была выдадзеная кружэлка з «Чужой мілай» у версіі Шчукіна, на якой значыліся імёны аўтараў: музыка Анатоля Гарчынскага, словы b>Леаніда Татарэнкі.

У канцы 70-х шлягер падхапіў Аркадзь Северны, адзін з заснавальнікаў расейскага шансону. А ў 80-я «Чужую мілую» спявалі многія спевакі-эмігранты.

У пачатку 70-х гадоў вядомы беларускі кампазітар Эдуард Ханок напісаў сваю музычную версію на вядомы тэкст песні «Добры дзень, чужая мілая». 1 траўня 1992 года гэту кампазіцыю ўпершыню выканаў Аляксандр Саладуха.

Апошнія навіны