Блінкен пакпіў з войска РФ: Другое па моцы ва Украіне
- 2.06.2023, 19:47
Дзяржсакратар ЗША канстатаваў, што сілу расейскага войска значна перабольшвалі.
Расейскае войска цяпер у значна горшым стане, чым было да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас прамовы ў Хельсінкі.
«Шмат хто быў перакананы, што войска Расеі – другое ў свеце. І многія гэтаму верылі. Цяпер мы бачым, што яно другое...ва Украіне», - заявіў Блінкен.
Дзяржсакратар назваў вайну Расеі супраць Украіны «стратэгічным правалам», які паменшыў «вайсковую, эканамічную і дыпламатычную моц Расеі і яе ўплыў на гады наперад».
Ён таксама адхіліў заклікі да спынення агню, пакуль Расея кантралюе захопленыя ёю тэрыторыі на ўсходзе Украіны.
«Гэта легітымізуе захоп тэрыторыі Расеяй. Гэта ўзнагародзіць агрэсара і пакарае ахвяру», - сказаў ён.