У Польшчы п'яны беларус на фуры разнуўся ў аўто і паспрабаваў уцячы
- 2.06.2023, 21:39
Яго затрымалі іншыя кіроўцы.
У Польшчы затрымалі беларускага дальнабойніка, які стаў вінаватым у ДТЗ і паспрабаваў уцячы, піша выданне MOST.
Аварыя адбылася 31 траўня пад Уроцлавам. Падчас руху па трасе ў жанчыны зламаўся аўтамабіль. Яна спынілася, выйшла з транспартнага сродку і паспрабавала ўстанавіць знак аварыйнага прыпынку. У гэты час у яе аўто разнуўся грузавік. Жанчына засталася жывая.
Мужчына, які кіраваў грузавіком, пацікавіўся станам здароўя пацярпелай, а потым сеў за стырно фуры і паехаў далей.
Яго практычна адразу затрымалі кіроўцы іншых аўтамабіляў. Яны спынілі грузавік, забралі ключы ў мужчыны і дачакаліся прыезду паліцыі.
Высветлілася, што за рулём грузавіка знаходзіўся 49-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына быў у нецвярозым стане.