Паліну Шарэнду-Панасюк гвалтам перавялі ў «Навінкі»
- 1.07.2023, 22:15
Лукашысты адмовіліся прымаць перадачу з лекамі для палітычнай зняволенай.
Палітычную зняволеную, актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк гвалтам перавялі ў «Навінкі». Пра гэта «Вясне» паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда, які цяпер жыве з двума непаўналетнімі сынамі ў Вільні. Ім стала вядома, што Паліна ўжо знаходзіцца ў аддзеле экспертыз у псіхіятрычным цэнтры "Навінкі".
Нагадаем, у канцы траўня Паліна Шарэнда-Панасюк yf знак пратэсту супраць жорсткага ціску і пераследу ў калоніі адмовілася ад грамадзянства Беларусі. Адміністрацыя калоніі ў адказ прыняла gfcnfyjde накіраваць яе на псіхіятрычна-судовую экспертызу.
Як паведаміў Андрэй Шарэнда, маці Паліны здалела перадаць ёй харчовую перадачу – палітычная зняволеная ўжо год наогул не ела садавіны і гародніны. Аднак лекі, якія жыццёва неабходныя для арганізма палітычнай зняволенай, не ўзялі, спасылаючыся на тое, што «тут усё ёсць». Напраўду перадачу з лекамі не ўзялі, бо, на думку лукашыстаў, «Паліна сябе дрэнна паводзіла».
Паліну Шарэнду-Панасюк лукашысты асудзілі на два гады пазбаўлення волі. Сёлета ў красавіку яна атрымала яшчэ адзін год калоніі паводле арт.411 КК («Заўзятае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Пазней была распачатая яшчэ адна крымінальная справа паводле аналагічнага артыкулу.