BE RU EN

У расейцаў пачалася істэрыка пасля разгрому штаба Чарнаморскага флоту ў Севастопалі

  • 22.09.2023, 14:35

Ракетны ўдар спаралізаваў жыццё ў горадзе.

Ракетны ўдар па штабе Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі спаралізаваў жыццё ў горадзе.

Расейцы і жыхары Севастопаля абураюцца адсутнасцю сігналаў паветранай трывогі.

Удар па штабе Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі быў нанесены а 13:10. Мяркуючы з відэа і фота з месца падзей будынак атрымаў вельмі сур'ёзныя пашкоджанні. Над ім паднімаецца вялізны слуп дыму, да штаба едуць карэты хуткай дапамогі.

Упершыню ўлады адразу прызналі сур'ёзнасць надзвычайнага здарэння і заклікалі грамадзян не выходзіць на вуліцы.

Відавочцы паведамляюць аб вялікай колькасці абломкаў на суседніх вуліцах. «Губернатар» Севастопаля Развазжаеў адразу прызнаў удар, не заяўляючы, як раней, аб «адбітым нападзе».

Перад ударам па штабе ў горадзе не было сірэн, паведамляюць у сацсетках крымчукі. Пра гэта ж «МА» распказаў адзін з жыхароў Севастопаля. «Ні сірэн, ні паветранай трывогі не было. Жыхароў нават не папярэджваюць, што трэба прайсці ва ўкрыцці», - распавёў ён.

У гарадскіх чатах севастопальцы абураюцца бяздзейнасцю мясцовых «улад». «П…сы, нават трывогі не было», - пішуць мясцовыя жыхары ў каментарах канала «Падслухана Севастопаль». «Ішлі «абараняць людзей Данбаса», а зараз хто абароніць людзей Севастопаля», «За 10 дзён ужо трэці сур'ёзны напад на Севастопаль. Як гэта дапусцілі?», «Па штабе флоту, цэнтр горада!!!! Калі ўжо ўсё ачуняюць?!?!». Шукаюць бамбасховішчы: «Дайце спіс з адрасамі людзям!!! Куды ўцякаць, калі што?».

Апошнія навіны