Украінскі спецназ: Ліквідаваны камандуючы Чарнаморскім флотам РФ
- 25.09.2023, 17:07
(Абноўлена) І 34 расейскія афіцэры.
Сілы спецыяльных аперацый Украіны заявілі, што ў выніку атакі на штаб Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі былі ліквідаваныя 34 расейскія афіцэры, сярод якіх камандуючы Чарнаморскім флотам РФ Віктар Сакалоў. Яшчэ 105 акупантаў параненыя.
Абноўленая інфармацыя і аб стратах супраціўніка ў выніку знішчэння ВДК «Менск». Улічваючы факт, што карабель павінен быў на наступны дзень выйсці на баявое дзяжурства, асабовы склад прысутнічаў на судне.
Страты склалі 62 акупанты.