Відэафакт: УСУ ўдарылі HіMARS па штабе акупантаў пад Херсонам падчас нарады
- 26.09.2023, 9:26
Мінус восем афіцэраў.
З'явілася відэа нядаўняй «бавоўны» ў часовым пункце кіравання расейцаў пад Херсонам. Дзякуючы навядзенню СБУ ракета HіMARS «узяла ўдзел» у штодзённай нарадзе расейскіх афіцэраў 24-га мотастралковага палка 70-й мотастралковай дывізіі.
«Нарада скончылася датэрмінова: 8 афіцэраў маюць статус «200», 7 — «300», — піша «Главред».