BE RU EN

«Вагнераўцы» заявілі, што працягваюць работу «на беларускім кірунку»

  • 26.09.2023, 9:40

Закрывацца не плануюць.

Ваеўнікі расейскай ПВК "Вагнера" працягваюць "работу на афрыканскім і беларускім кірунках", паведаміў 25 верасень блізкі да наймітаў тэлеграм-канал. А пазней гэтую інфармацыю паўтарыў і афіцыйны канал наймітаў.

«ПВК "Вагнера" не спыняла і працягвае сваю работу на афрыканскім і беларускім кірунках. Ні пра якое закрыццё кампаніі гаворка не вядзецца», — гаворыцца ў паведамленнях.

Тры месяцы таму ў Расеі адбыўся бунт ПВК "Вагнера", падчас якога найміты Яўгенія Прыгожына ледзь не дайшлі да Масквы. Тыя падзеі пацягнулі за сабой перадыслакацыю "вагнераўцаў" у Беларусь і эскалацыю напружання на мяжы з краінамі NATO. Аднак са жніўня прысутнасць наймітаў у Беларусі пачала пакрысе скарачацца.

Вяшчальнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка 24 верасня заявіў са спасылкай на звесткі выведкі, што цяпер у Беларусі застаецца бязмала 1000 "вагнераўцаў" (у канцы жніўня ён ацэньваў групоўку наймітаў на беларускай тэрыторыі на 5000).

Апошнія навіны