Брытанская выведка расказала, ці здольны ЧМФ РФ выконваць баявыя задачы
- 26.09.2023, 10:25
За апошнія тыдні расейскі Чарнаморскі флот РФ падпаў пад сэрыю сур'ёзных атак.
У брытанскай выведцы заявілі, што пашкоджанні Чарнаморскага флоту Расеі пасля шматлікіх атак сур'ёзныя, але лакалізаваныя.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы выведкі Мінабароны Брытаніі, апублікаванай у аўторак, 26 верасня.
Адзначаецца, што ЧФ РФ усё яшчэ здольны выконваць асноўныя баявыя задачы, у тым ліку наносіць удары крылатымі ракетамі і ажыццяўляць мясцовае патруляванне.
Аднак, паводле справаздачы, цалкам імаверна, што здольнасць ЧФ РФ працягваць шырэйшае рэгіянальнае патруляванне і блакаду ўкраінскіх партоў будзе зменшаная. Акрамя таго, у яго знізілася здольнасць абараняць свае актывы ў порце і праводзіць рэгулярнае тэхнічнае абслугоўванне.
Выведнікі адзначаюць, што ў Чорным моры ідзе дынамічны і глыбокі бой, які прымусіць Расею дзейнічаць рэактыўна, бо дэманструе, што ўкраінскае войска можа падважыць сымбалічную і стратэгічную моц Крамля ў яго порце ў акупаваным Севастопалі.
За апошнія тыдні расейскі Чарнаморскі флот РФ падпаў пад сэрыю сур'ёзных атак, найбольшымі з якіх сталі ўдары па яго штабу 20 і 22 верасня.
У справаздачы адзначаецца, што гэтыя атакібылі найбольш разбуральнымі і скаардынаванымі за ўвесь перыяд поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.