У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне з прынтам з «Гульні ў кальмара»
- 26.09.2023, 12:21
Але рэч не ў выяве.
У Беларусі знялі з продажу дзіцячае худзі з прынтам з карэйскага серыяла-антыўтопіі «Гульня ў кальмара». Прычына — не выява, а недастатковая паветрапранікальнасць, паведамілі ў Дзяржстандарце.
Пад забарону патрапіў джэмпер з башлыком для дашкольнікаў турэцкага брэнда Asiya-kids.
У Дзяржстандарце ўстанавілі, што ён не адпавядае патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза і мае недастатковую паветрапранікальнасць:
пры норме не менш за 100 дм³/(м²с) для трыкатажных вырабаў 2-га пласта паказчык склаў (82±5) дм³/(м²с).
Худзі забаранілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі.