«Выйсці яны ўжо не змаглі»
- 26.09.2023, 12:26
Z-ваенкар распавёў аб знішчэнні расейцаў пад Бахмутам.
УСУ нішчаць расейцаў на Бахмуцкім кірунку фронту, выкарыстоўваючы памылкі некампетэнтнага камандавання войска РФ.
Расейскі Z-ваенкар расказаў пра тое, як цягам 10 апошніх дзён расейскія вайскоўцы кідалі на ўкраінскія пазіцыі ў раёне Андрэеўкі і Кляшчаеўкі натоўпы штурмавікоў, якія гінулі ў бессэнсоўных «мясных штурмах», піша «Дыялог».
Расейцы гінулі ў спробах стрымаць наступ УСУ, аднак ніякага выніку гэта ім не прынесла. Больш за тое, падраздзяленні ўкраінскага войска не толькі эфектыўна стрымалі спробу кантрудару УС РФ, але і рыхтуюць новую аперацыю ў раёне чыгункі і паўночнай часткі Курдзюмаўкі з захопам ракаднай дарогі.
Расейскі ваенкар таксама распавёў, як кінутае на штурм украінскіх пазіцый падраздзяленне «Шторм Z» падчас нападаў змагло ўчапіцца за руіны ў Андрэеўцы, аднак расейскі дэсант не змог прабіцца да іх на дапамогу, пасля чаго УСУ проста перабілі расейцаў, якія прарваліся.