«Ахілес»: як сакрэтны ўкраінскі дрон за вечар знішчыў расейскую тэхніку больш чым на $7 мільёнаў
- 26.09.2023, 15:13
Расейцам паабяцалі больш «сюрпрызаў».
Міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў апублікаваў відэа, як вайскоўцы ўдарнай роты "Ахілес" знішчаюць з дапамогай сакрэтнага дрона расейскую бранятэхніку і гаўбіцы.
Пра гэта ідзе размова ў ягоным Telegram-канале.
Фёдараў заявіў, што за адзін вечар расейцы страцілі тэхнікі больш як на 7 мільёнаў даляраў. Ударная рота БПЛА «Ахілес» 92 АШБр знішчыла танкі Т-80, Т-72 і гаўбіцы Д-30.
«Гэта вынік працы майстэрста байцоў і ўкраінскага дрона, якога вельмі баяцца акупанты», - адзначыў міністр.
Зрэшты, пра сам беспілотнік ён паабяцаў расказаць ужо пасля перамогі.
«Няхай застаецца «прыемнай» нечаканасцю для ворагаў. Дзякую ваярам за службу і выдатныя вынікі. Далей - больш тэхналогій і сюрпрызаў для расейцаў», - запэўніў Фёдараў.