Еўрадэпутатка папярэдзіла суддзю, якая будзе весці працэс над Палінай Шарэндай-Панасюк
- 26.09.2023, 16:11
У палітзняволенай пагоршылася здароўе.
Еўрадэпутатка ад Партугаліі, «хросная» палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Ізабэль Сантуш заклікала вызваліць актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»:
- Мы не спыняем змагацца за Паліну!
Даслала ліст суддзі Станіславу Іванюцэнку з Рэчыцкага суда, дзе 2 кастрычніка будуць паўторна судзіць беларускую актывістку, арыштаваную ў студзені 2021 года.
Пасля 200 дзён адзіноты і бесчалавечнага і прыніжаючага годнасць абыходжання, здароўе Паліны ў апошнія месяцы пагоршылася.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю ў пачатку жніўня. Але на яе зноў распачалі новую крымінальную справу і стварылі невыносныя ўмовы.
Паліна Шарэнда-Панасюк, маці дваіх дзяцей, утрымліваецца за кратамі з 3 студзеня 2021 года. Яна была пакараная двума гадамі зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.368 КК РБ («Абраза Лукашэнкі»), арт.369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), арт.364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).