Лепш, чым артылерыя і авіяцыя: баец УСУ назваў, што можа вызначыць фінал вайны
- 26.09.2023, 17:15
У расейцаў магутныя РЭБ сродкі.
Вайсковец Узброеных сіл Украіны Андрэй Шышук заявіў, што беспілотнікі могуць вызначыць фінал вайны.
- Цяпер няма вялікай неабходнасці адпраўляць людзей на тыя захады, якія раней у гэтым мелі патрэбу, бо працягваецца вайна дронаў. Выкарыстоўваюцца паветраныя, марскія, наземныя дроны. Нават сярод паветраных дронаў ужо ёсць розныя катэгорыі - выведвальныя, бамбавікі, дроны-камікадзэ, - адзначыў Шышук.
З яго слоў, часам беспілотнікі працуюць нават лепш, чым артылерыя і авіяцыя. Таму баец не выключае, што на гэтым этапе дроны могуць вызначыць фінал вайны.
Шышук мяркуе, што беспілотнікі важнейшыя нават за F-16 і ATACMS.
- Ужо і вораг пачаў укладваць свае сродкі і намаганні ў гэты кірунак. Важна, каб мы не адсталі. Нам патрэбныя дроны, дроны, і яшчэ раз дроны. Нам трэба больш дронаў. У ворага магутныя РЭБ сродкі. Расейцы развіваюць іх, нам гэтага бракуе. Падчас штурму варожых пазіцыі супраціўнік спрабуе здушыць каналы сувязі з дронамі, каб «асляпіць» нашых байцоў. На пазіцыях заўсёды павінна быць шмат БПЛА, - падсумаваў вайсковец.