З плошчы перад Камароўскім рынкам зніклі вядомыя скульптуры
- 26.09.2023, 18:10
Ні дамы, ні сабачкі.
Раніцай 26 верасня менчукі не ўбачылі на плошчы перад Камароўскім рынкам вядомыя скульптуры, якія шмат гадоў цешылі позірк. Пра тое, куды яны зніклі, агенцтву «Минск-Новости» распавёў галоўны інжынер рынку Валерый Федарцоў.
- У рамках работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі было праведзенае абследаванне мацаванняў скульптурных кампазіцый «Дама з сабачкам», «Конік і верабей», «Фатограф», - растлумачыў спецыяліст. – Паводле высноў пастанавілі дэмантаваць скульптуры «Дама з сабачкам» і «Конік і верабей» для наступнага рамонту.
З яго слоў, пад уплывам варункаў надвор'я і часу помнікі зазнаюць уздзеянне разбуральных фактараў, таму іх своечасовая рэстаўрацыя — неабходны захад. Пасля рэстаўрацыі бронзавыя фігуры будуць вернутыя на свае ранейшыя месцы. Абноўленыя сімвалы Камароўкі гараджане зноў змогуць убачыць у сярэдзіне кастрычніка.