BE RU EN

Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Мілеўскі праходзіць лячэнне ад алкагалізму

  • 26.09.2023, 19:32

Стала вядома, колькі прэзідэнт кіеўскага «Дынама» Суркіс выдаткоўвае на лячэнне яго ў рэхабе.

Ураджэнец Менска, экс-форвард нацыянальнай каманды Украіны Арцём Мілеўскі працягвае лячэнне ад алкагольнай залежнасці.

Усе выдаткі на сябе ўзяў прэзідэнт кіеўскага «Дынама», экс-працадаўца футбаліста Ігар Суркіс.

Украінскі журналіст Канстанцін Андрыюк у сваім тэлеграм-канале апублікаваў чэк за 7 дзён знаходжання Мілеўскага ў спецыялізаванай установе.

Паводле крыніцы, тыднёвае ўтрыманне ў клініцы абыходзіцца Суркісу 105 тысяч грыўняў (прыкладна 2800 даляраў - заўв.). Акрамя таго, дадаткова 70 тысяч грыўняў (1890 даляраў - заўв.) каштуюць лекі, а таксама абследаванні.

Былы абаронца кіеўскага «Дынама» Гаран Папоў паведаміў, што пасля пачатку вайны Арцём Мілеўскі піў кожны дзень.

«У апошні раз я яго ўбачыў у Румыніі, калі Македонія гуляла з Украінай. Мы знялі відэа для яго канала. Ён тады выглядаў проста выдатна. Але ў нас ёсць агульны сябар, у якога Мілеўскі бывае праз дзень, і ён расказваў, што пасля пачатку вайны Арцём п'е кожны дзень. Вось даслоўна кожны дзень, без перапынку. Антон казаў, што калі Мілеўскі не пойдзе лячыцца, яму будзе кепска. Я пытаў Арцёма, чаму ён не з'язджае з Кіева - ён выразна адказаў, што не хоча, што гуляў там у «Дынама», што нікуды не з'едзе. Потым я яму пісаў, але ён не адказваў», - паведаміў Папоў.

Нагадаем, раней паведамлялася, што 38-гадовы Мілеўскі быў шпіталізаваны ў цяжкім стане праз праблемы з алкаголем.

Апошнія навіны