LG выпусціла ноўтбук са складным гнуткім экранам
- 26.09.2023, 20:18
Фотафакт.
Паўднёвакарэйская кампанія LG прэзентавала свой першы ноўтбук са складным гнуткім экранам. Пра гэта паведамляе Android Authority.
Складны ноўтбук LG Gram Fold прапануе 17-цалевы OLED-экран з разрознасцю 2560×1920 пікселяў у раскладзеным стане або 12-цалевы дысплэй у складзеным з разрознасцю 1920×1280 пікселяў. Шарнір, паводле словаў вытворцы, вытрымлівае да 30 тысячаў складанняў, што эквівалентна, прыкладна, 20 згінам на дзень цягам чатырох гадоў.
Ноўтбук важыць 1,25 кг і мае максімальную таўшчыню 9,4 мм у раскладзеным стане.
Акрамя таго, у LG Gram Fold выкарыстоўваецца 10-ядзерны працэсар Intel Core i5-1335U (TDP 15 Вт), 16 ГБ аператыўнай памяці і 512 ГБ SSD-назапашвальнік.
Таксама паведамляецца пра акумулятар ёмістасцю 72 Вт•г, які зараджаецца праз USB-C з дапамогай камплектнага блока сілкавання (65 Вт).
Кошт аднаго асобніка складае 3729 даляраў ЗША, а сама прылада ў абмежаванай колькасці пакуль будзе даступная на рынку ў Паўднёвай Карэі.