BE RU EN

Залужны – генералу Мілі: Прадаўжаем рухацца наперад

  • 26.09.2023, 20:20

Украінскія ваяры не дапусцілі страты ніводнай пазіцыі.

Галоўны камандавальнік Узброеных сілаў Украіны Валерый Залужны правёў выніковую тэлефонную размову са старшынёй Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі, які пакідае гэтую пасаду. Пра гэта Залужны 26 верасня паведаміў у Telegram.

Удзел у размове таксама браў пераемнік Мілі на гэтай пасадзе, амерыканскі генерал Чарльз Браўн.

«Абмеркавалі з партнёрамі сітуацыю на фронце. Паінфармаваў пра ход абаронных і наступальных аперацый. Становішча кантраляванае. Нашы ваяры не дапусцілі страты ніводнай пазіцыі. На некаторых кірунках, нягледзячы на люты супраціў ворага, прадаўжаем рухацца наперад», – расказаў Залужны.

Галоўны камандавальнік адзначыў, што таксама расказаў сваім амерыканскім калегам пра асноўныя патрэбы ўкраінскага войска – сродкі супрацьпаветранай абароны, артылерыя і боепрыпасы.

«Дамовіліся прадаўжаць працу ўзмацнення Узброеных сілаў Украіны ў барацьбе з расейскай агрэсіяй», – рэзюмаваў ён.

Апошнія навіны