Зяленскі: Ёсць добрыя і гучныя дэталі ў знішчэнні штабоў і лагістыкі акупантаў
- 26.09.2023, 20:47
Прэзідэнт Украіны правёў паседжанне стаўкі вярхоўнага галоўнага камандавальніка.
Ёсць «добрыя, гучныя дэталі» ў знішчэнні лагістыкі і штабоў расейскіх акупантаў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Адбылося пасяджэнне стаўкі вярхоўнага галоўнага камандавальніка, расказаў ён у вечаровым відэазвароце.
«Правеў сёння Стаўку. Некалькі асноўных пытанняў. Першае – канкрэтная сітуацыя на фронце, нашы наступальныя дзеянні, абарончыя аперацыі. Важныя даклады датычна ўсходу, поўдня, а таксама знішчэння лагістыкі і штабоў акупантаў. Ёсць добрыя дэталі. Гучныя дэталі. Дзякую ўсім украінскім воінам, якія вызначыліся!» – сказаў прэзідэнт.
Паводле ягоных словаў, другім з галоўных пытанняў было забеспячэнне снарадамі: забеспячэнне партнёрамі, пошук новых магчымасцяў у свеце і паступовае павелічэнне аб'ёмаў украінскай вытворчасці.
Акрамя дакладаў на Стаўцы, была асобная нарада з Міністэрствам стратэгічнай прамысловасці, паведаміў прэзідэнт
Таксама на пасяджэнні быў «асобны змястоўны даклад» украінскай выведкі датычна сітуацыі ў расейскім ваенна-прамысловым комплексе, адзначыў Зяленскі.
«Выразна бачым, якія кірункі націску на Расею павінны быць узмоцненыя, каб тэрарыстычныя магчымасці не раслі», – сказаў ён.
Прэзідэнт заявіў, што санкцый супраць РФ недастаткова і анансаваў, што іх будзе больш.
Таксама ён паведаміў, што ўкраінскіх дзеянняў супраць дзяржавы-тэрарысткі Расеі будзе больш.
«Пакуль будзе прадаўжацца агрэсія Расеі, павінны адчувацца і страты Расеі» – адзначыў Зяленскі.