BE RU EN

Беларускі кубінец праз суд абараніў права застацца ў Літве

  • 26.09.2023, 21:07

Яго хацелі дэпартаваць на Кубу.

Літоўскі суд пацвердзіў права кубінца Раберта Касануэвы застацца ў краіне.

Касануэва, які пражыў у Беларусі амаль 30 гадоў, быў затрыманы ў 2020 годзе на адным з маршаў пратэсту. Год ён правёў на Акрэсціна, чакаючы дэпартацыі на Кубу праз Расею.

Пасля гэтага ён прыехаў з гуманітарнай візай у Літву, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Літоўскі дэпартамент міграцыі праз год адмовіў кубінцу ў выдачы пасведчання на права жыхарства, пастанавіўшы, што на радзіме яму нічога не пагражае.

Касануэва абскардзіў гэтую пастанову ў судзе, які прыняў ягоны бок.

Апошнія навіны