BE RU EN

Больш за 20 тысячаў чалавек ужо прыбылі ў Арменію з Нагорнага Карабаха

  • 26.09.2023, 21:21

Больш за 17 тысячаў чалавек пакуль застаюцца без вылучанага жылля.

КПП ля вёскі Карнідзор за некалькі кіламетраў ад армяна-азербайджанскай мяжы перасеклі 20270 вымушаных перасяленцаў, 2850 з іх дзяржава вылучыла жыллё, заявіла прэс-сакратарка прэм'ер-міністра Арменіі Назелі Багдасаран, піша a target="_blank" href=https://www.aysor.am/ru/news/2023/09/26/%D0%9D%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D0%B8-%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B4%D0%B0%D1%81%D0%B0%D1%80%D1%8F%D0%BD/2158690>Aysor.

Амаль 1300 перасяленцаў размясцілі ў Сюніцкай вобласці, больш за 500 – у Ваёц Дзары, у Гегаркуніцы – больш за 75, у Тавушы – амаль 270 чалавек.

Мяркуючы з прыведзеных звестак, больш за 17 тысячаў чалавек пакуль застаюцца без вылучанага жылля.

Акрамя гэтага, з Нагорнага Карабаха ў Арменію перавезеныя целы 125 загінулых, будзе пачаты працэс ідэнтыфікацыі.

«Сёння ў Цэнтр судова-медыцынскай экспертызы перавезеныя 125 целаў, мы ў працэсе будзем публікаваць звесткі», – сказала міністарка аховы здароўя Арменіі Анаіт Аванэсян.

Нагадаем, 19 верасня войска Азербайджана пачало абстрэльваць населеную армянамі частку Нагорнага Карабаха, называючы гэта «антытэрарыстычнымі мерапрыемствамі». Баі ішлі суткі, загінула да 200 чалавек. Ужо да поўдня 20 верасня бакі дамовіліся аб спыненні агню. Арменія і яе прэм'ер Нікол Пашынян так і не ўмяшаліся ў сітуацыю, у баку засталіся і расейскія міратворчыя сілы. Непрызнаная рэспубліка Арцах фактычна капітулявала перад Баку, а яе ўрад павінен самараспусціцца.

Пасля таго як азербайджанскія вайскоўцы і расейскія міратворцы 24 верасня даволі нечакана разблакавалі Лачынскі калідор, жыхары Нагорнага Карабаха накіраваліся ў Арменію.

Апошнія навіны